Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла вылучэньне на Нобэлеўскую прэмію міру ўкраінскага рэжысэра, палітвязьня Алега Сянцова, які адбывае пакараньне ў Расеі.
За адпаведны праект прагаласавалі 245 дэпутатаў.
«Улічваючы тое, што Алег Сянцоў цягам усяго пэрыяду незаконнага ўтрыманьня пад вартай (4 гады — РС.), рызыкуючы ўласным жыцьцём, дэманструе прыклад мужнага, негвалтоўнага супраціву ў барацьбе за базавыя правы і свабоды чалавека, Вярхоўная Рада вылучае кандыдатуру Алега Сянцова на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі міру», — гаворыцца ў заяве Вярхоўнай Рады ў Нобэлеўскі камітэт.
Раней паведамлялася, што вылучыць Сянцова на Нобэлеўскую прэмію міру вылучыў былы польскі прэзыдэнт, ляўрэат прэміі міру, Лех Валэнса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валэнса вылучыў Сянцова на Нобэлеўскую прэмію міруСянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Сваёй віны ён не прызнае. 14 траўня Сянцоў абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў.