У Эйндховэне ўшанавалі памяць Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадзкага

Ад імя гарадзкіх уладаў Эйндховэну прамаўляе Мары-Эн Скрэўрс

У нідэрляндзкім горадзе Эйндховэн ля жывога мэмарыялу «Чатыры дрэва» прайшла цырымонія памяці гвалтоўна зьніклых беларусаў.

Чатыры дубы былі пасаджаныя дзесяць гадоў таму ў памяць гвалтоўна зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку і Зьмітра Завадскага.

Як паведамляе сайт грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем», імпрэзу адкрыла Лера Красоўская – дачка Анатоля Красоўскага. На цырымоніі выступілі прадстаўніца «Міжнароднай Амністыі» Крысьці Медэма, Тон Кітзэн з Фэдэрацыі Нідэрляндзкіх прафсаюзаў, ад імя гарадзкіх уладаў Эйндховэну – Мары-Эн Скрэўрс.

Верш чытае паэт Леа Месман

і паэтэса Джэсіка Бартэлс прачыталі вершы, прысьвечаны гвалтоўна зьніклым беларусам.

На завяршэньне жывы мэмарыял быў упрыгожаны папяровымі птушкамі.