Прэм’ер-міністарка Сэрбіі і мэр Бялграду далучыліся да актывістаў ЛГБТ (лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трангендэраў) і іншых удзельнікаў гей-прайду ў цэнтры сэрбскай сталіцы.
Некалькі сотняў чалавек прайшлі па горадзе пад аховай паліцыі на завяршэньне сёлетняга Прайд-тыдня. Сярод удзельнікаў была прэм’ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч і новы мэр сэрбскай сталіцы Зоран Радойчыч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Япіскапы супраць ЛГБТ. Што сказаў бы ІсусБрнабіч першай з кіраўнікоў урадаў бальканскіх краінаў адкрыта заявіла пра сваю гомасэксуальнасьць.
Сёньняшні марш у падтрымку правоў ЛГБТ завяршыўся без інцыдэнтаў. Пасьля маршу на адной з плошчаў Бялграду адбыўся поп-канцэрт.
Your browser doesn’t support HTML5