Кіроўца аўтамабіля, што зьехаў у суботу вечарам па сходах у падземны пераход у Менску, быў пʼяны і ня меў правоў. Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.
Паводле міліцыі, гэты кіроўца на «Мазьдзе» ехаў па праспэкце Незалежнасьці, на скрыжаваньні з вуліцай Сурганава не спыніўся на чырвонае сьвятло і сутыкнуўся з «Ладай-вэста». Ад сутыкненьня «Мазда» выскачыла на ходнік і скацілася ў падземны пераход да станцыі мэтро «Акадэмія навук» каля Дому друку. Здарэньне адбылося каля 23:35, і абышлося без пацярпелых.
Міліцыя паведамляе, што кіроўца «Мазды» нарадзіўся ў 1971 годзе і меў некалькі крымінальных прысудаў за маёмасныя злачынствы. Яго затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску аўта заехала ў падземны пераход. ФОТА. ВІДЭА