У Менску аўта заехала ў падземны пераход. ФОТА. ВІДЭА

Аўтамабіль Mazda заехаў у падземны пераход ля станцыі мэтро «Акадэмія навук» у Менску.

Каля 23.40 машыны Mazda і Lada сутыкнуліся на скрыжаваньні Сурганава і праспэкту Незалежнасьці. Кіроўца Mazda ня справіўся с кіраваньнем і заехаў ў падземны пераход станцы мэтро «Акадэмія навук». Ніхто не пацярпеў.

Кіроўца Mazda хістаецца і выглядае нецьвярозым, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Ён спрабаваў сысьці зь месца здарэньня, але да прыезду міліцыі яго стрымлівалі супрацоўнікі аховы мэтрапалітэна.

Mazda ў падземным пераходзе станцыі мэтро Акадэмія наву

Як паведаміў Свабодзе кіроўца Lada, ён ехаў на зялёны сыгнал па вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалор. Справа на чырвонае сьвятло ехала Mazda на вялікай хуткасьці. Машыны сутыкнуліся, пасьля чаго кіроўца Mazda ня справіўся з кіраваньнем заехаў у падземны пераход.

Аўтамабіль Lada пасьля сутыкненьня з Mazda на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Сурганава

На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Выхад з падземнага пераходу ачэплены. Тут сьлізкая падлога ад машыннага масла, якое выцекла з рухавіка адной з машынаў.