Экіпаж Вязовіча прыехаў першым на пятым этапе і стаў першым у генэральнай клясыфікацыі ральлі Turkmen Desert Race, якое праходзіла ў Каракумах. Другое і трэцяе месцы занялі экіпажы расійскай каманды «КАМАЗ-майстар», якім кіраваў Айрат Мардеева і Дзмітрыя Сотнікава. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага апынуўся на чацьвёртым радку агульнага заліку, паведамляе БелаПАН.
Перамога ў Turkmen Desert Race стала першай для беларусаў. «МАЗ-СПОРТаўта» апошнія гады паказвае высокія вынікі на міжнародных ралі-рэйдах. У студзені экіпаж пад кіраваньнем Вязовіча заняў другое месца на маратоне «Дакар».
Ралі-рэйд Turkmen Desert Race прайшоў з 11 па 15 верасьня. Яго маршрут зьвязаў старажытны горад Амуль і прыбярэжны Хазар ля Касьпійскага мора. Працягласьць трасы склала 1614 км, зь іх 1203 км — спэцучасткі.