Разьбітыя дзьверы, душ прыматаны скотчам. Навучэнцаў засялілі ў інтэрнат, які патрабуе рамонту. ВІДЭА

У інтэрнаце

Навучэнцы Індустрыяльна-пэдагагічнага каледжу даслалі Свабодзе фатаздымкі інтэрната, у які іх засялілі на пачатку навучальнага году.

Дырэктар каледжу кажа, што палова інтэрната ўжо мае добры капрамонт, а другую палову адрамантуюць, як толькі «паступіць фінансаваньне». І абяцае дапамагчы тым пакоям, якія маюць найбольшыя праблемы, але «пакуль ніхто не зьвяртаўся».