У Галяндыі затрымалі расейскіх шпіёнаў. І адпусьцілі

У Нідэрляндах затрымалі двух расейцаў, якія спрабавалі атрымаць дадзеныя лябараторыі ў швэйцарскім горадзе Шпіц, дзе, акрамя іншага, праводзіліся аналізы для расьсьледаваньня хімічных нападаў у Сырыі і атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі.

Затрыманых ужо выслалі на радзіму, пішуць выданьні NRC Handelsblad і Tages-Anzeiger са спасылкай на ўласных крыніцах.

Сьцвярджаецца, што інцыдэнт адбыўся ў пачатку гэтага года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Па дадзеных СМІ, расейцы накіроўваліся ў Швайцарыю, маючы пры сабе спэцыяльнае абсталяваньне для пранікненьня ў кампутарныя сеткі. Адзначаецца, што лябараторыя ў Шпіцы ўжо падвяргалася кібератакам.

Затрыманьне стала вынікам сумеснай апэрацыі спэцслужбаў Нідэрляндаў, Швайцарыі і Вялікабрытаніі. Чаму людзі, якіх абвінавацілі ў шпіянажы, адпусьцілі ў Расею, а не судзілі ў Эўропе — не паведамляецца.