«Газпром» абавязалі выплаціць $2,6 млрд украінскаму «Нафтагазу»

RUSSIA – Russian brand on oil rusty barrel of petroleum, petrol or chemical drum. Top view of cap. Moscow, May 09, 2017

Суд у Швэцыі адмяніў прыпыненьне спагнаньня з «Газпрому» больш як двух з паловай мільярдаў даляраў. Расейская кампанія павінна выплаціць гэтыя грошы «Нафтагазу Украіны».

«Газпром» паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне суду. У чацьвер у кампаніі таксама заявілі, што суд у Брытаніі адмяніў арышт актываў кампаніі паводле пазову «Нафтагазу».

«Газпром», згодна з рашэньнем Стакгольмскага арбітражу ад лютага гэтага году, вінаваты «Нафтагазу» грошы за недапастаўкі газу паводле транзытнай дамовы. У чэрвені Апэляцыйны суд Швэцыі прыпыніў спагнаньне сродкаў, але Кіеў абскардзіў гэтае рашэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь не атрымлівала прапановаў ад Расеі прадаць газавыя сеткі — Мінэнэрга