Апэляцыйны суд Кіева арыштаваў акцыі «дачок» трох расейскіх банкаў — Ашчаднага банку, ВТБ Банку і Зьнешэканамбанку. Рашэньне прынятае паводле заявы структур, зьвязаных з бізнэсмэнам Ігарам Каламойскім і яго партнэрамі.
Раней Арбітражны суд Гаагі прызнаў правамернымі іх патрабаваньні да Расеі ў тым, каб яна кампэнсавала ім маёмасьць, захопленую расейскім бокам у выніку анэксіі Крыму. Сума кампэнсацыі склала амаль 139 мільёнаў даляраў.
Кіеўскі суд сёньня прыйшоў да высновы, што на ўкраінскай тэрыторыі ёсьць расейскае маёмасьць, якую можна спагнаць узамен за згубленыя крымскія актывы.
Раней Масква адмовілася ўдзельнічаць у нідэрляндзкім судовым разглядзе, заявіўшы, што не прызнае паўнамоцтвы Гаагскага арбітражу ў гэтай справе.
Сёньняшняя судовая пастанова стала першым ў гісторыі рашэньнем суду, згодна зь якім Расея павінна выплачваць кампэнсацыю за анэксію ўкраінскага паўвострава. У пастанове суда было сказана, што Расея адказная за парушэньне правоў ўкраінскіх інвэстараў з 21 сакавіка 2014 году, калі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ пра так званае «далучэньне» Крыму.