Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі падрыхтаваў статыстычны матэрыял пра беларускую моладзь. 5 парамэтраў, на якія варта зьвярнуць увагу.
Адкуль лічбы? Матэрыял падрыхтавалі на падставе зьвестак:
- Міністэрства адукацыі;
- грамадзкага абʼяднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
- Белстату.
- Жыцьцё задавальняе 80% маладых людзей, 19% апытаных «выказваюць незадаволенасьць». Што адказалі 1% рэспандэнтаў, не ўдакладняецца.
- На бюджэтнай форме навучаньня ў 2017–2018 годзе навучаліся 49,6% першакурсьнікаў — 26,7 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін чалавек на месца: назвалі прахадныя балы ў Вайсковую акадэмію - Моладзь ад 16 да 30 гадоў складала 26,1% «занятага насельніцтва» на канец 2017 году.
- Высокі заробак і ўласнае жытло — паказьнікі высокага сацыяльнага статусу для 63% апытаных.
- «Сваю справу» хацелі б адкрыць 36,5% маладых людзей, 17,5% рэспандэнтаў хочуць працаваць у прыватнай кампаніі. Гэтае апытаньне праводзілася ў другім квартале 2018 году.