У цэнтры Менску затрымалі Ніну Багінскую. ФОТА

Затрыманьне Ніны Багінскай

Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую.

Абноўлена: Ніну Багінскую аштрафавалі на 1225 рублёў.

Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам «Беларусь рэпрэсаваная». Неўзабаве побач зь ёй зьявіліся два амапаўцы, адзін зь якіх некуды патэлефанаваў. Празь некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і суправадзілі пікетоўцу.

Плякат, зь якім Ніну Багінскую затрымалі 10 верасьня ў цэнтры Менску. Архіўнае фота Bora Pratasau

Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Менску. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стала Ніна Багінская
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памятны знак імя Івашкевіча за масавыя акцыі атрымала Ніна Багінская