У Менску на стадыёне «Дынама» падчас стартавага матчу новага эўрапейскага каманднага турніру Ліга Нацый паміж зборнымі Беларусі і Сан-Марына адбыліся затрыманьні.
На футболе прысутнічалі заўзятары з нацыянальнай сымболікай. Некалькіх зь іх брутальна затрымалі байцы АМАПу. Пасьля гэтага трыбуны засьпявалі песьню Сяргея Міхалка «Воины света», якая стала неафіцыйным гімнам апошняга Майдану (рэвалюцыі — 2013-2014 году ва Ўкраіне. — РС).
Матч скончыўся зь лікам 5:0 на карысьць зборнай Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля затрыманьняў за бел-чырвона-белы сьцяг фанаты прасьпявалі «Воины света» і выгукнулі «Жыве Беларусь». ВІДЭА