У Расеі прапанавалі пусьціць канфіскаваныя ў карупцыянэраў грошы на пэнсіі

Дэпутаты Дзярждумы РФ ад партыі «Адзіная Расея» прапанавалі накіроўваць сродкі, канфіскаваныя ў рамках справаў аб карупцыі, у Пэнсійны фонд. Адпаведны законапраект унесены на разгляд расейскай Дзярждумы, абвясьціў сакратар генэральнай рады партыі Андрэй Турчак.

«У бюджэту Пэнсійнага фонду зьявіцца новы крыніца даходу — гэта сродкі, атрыманыя ад канфіскацыі сродкаў і маёмасьці, атрыманых у выніку зьдзяйсьненьня злачынстваў карупцыйнай накіраванасьці. Гэтую ініцыятыву партыя ўнесла сёньня ў Дзяржаўную думу», — сказаў А.Турчак журналістам у чацьвер.

Паводле Турчака, цягам апошніх шасьці гадоў у бюджэт паступіла больш як 1,2 мільярда рублёў ад канфіскацыі такіх сродкаў і маёмасьці, паведамляе «Інтэрфакс».