Прэзыдэнт ЗША таксама паведаміў, што яго не турбуе, ці жадаюць зь ім гаварыць лідэры Ірану.
Дональд Трамп, які прыняў у Белым доме эміра Кувэйту шэйха Сабаха IV аль-Ахмад аль-Джабэр ас-Сабаха, паведаміў, што ніколі не абмяркоўваў магчымасьць забойства прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Пра тое, што ў красавіку 2017 году Трамп выказваў намер зьнішчыць Асада, паведаміў вядомы журналіст Боб Вудвард у кнізе «Страх. Трамп у Белым доме».
Паводле Вудварда, пасьля праведзенай сырыйскім рэжымам хімічнай атакі Трамп прапанаваў міністру абароны ЗША Джэймсу Мэтысу «пазбавіцца» ад Асада. Мэтыс аддаў перавагу больш традыцыйнай стратэгіі дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст, які раскрыў Уотэргейт, напісаў кнігу пра ТрампаТрамп чарговы раз выказаў сумнеў у кампэтэнтнасьці Вудварда (аднаго з найбольш вядомых амэрыканскіх журналістаў) і падкрэсьліў, што ягоную кнігу варта лічыць творам мастацкай літаратуры.
Трамп таксама паведаміў, што ён будзе «вельмі злосны», калі «бойня» ў правінцыі Ідліб будзе працягвацца — раней войскі Асада пачалі наступ у гэтай правінцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея бамбіць сырыйскі ІдлібПерад пачаткам сустрэчы з эмірам прэзыдэнт ЗША заявіў, што ня можа прадказаць, што адбудзецца з Іранам, і што яго не турбуе, ці хочуць зь ім гаварыць іранскія лідэры.
У траўні Трамп прыняў рашэньне, каб ЗША выйшлі з шматбаковага пагадненьня пра ядзерную праграму Ірану. У ліпені ён заявіў, што гатовы асабіста і без папярэдніх умоваў сустрэнецца з прэзыдэнтам Ірану Хасанам Рухані, каб абгаварыць шляхі паляпшэньня стасункаў. Аднак Рухані адмовіўся ад сустрэчы. Трамп ня выключыў, што сустрэча ўсё ж пройдзе на палях Генэральнай Асамблеі ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран пагражае выйсьці з ядзернай угоды і «страчвае надзею» на Эўразьвяз