«Слава Ўкраіне!» на форме зборнай Украіны. А што адметнага ў беларусаў?

Прэзэнтацыя новай формы футбольнай зборнай Украіны з надпісам «Слава Ўкраіне»

Вокліч «Слава Ўкраіне!», які неўзабавае афіцыйна заменіць вайсковае вітаньне ва Ўзброеных сілах Украіны, зьявіцца і ў футболе — украінская зборная прэзэнтавала новы дызайн формы.

Цяпер у арсэнале ўкраінскіх футбалістаў ёсьць тры камплекты формы, выкананыя і ў белым колеры – дадаткова да традыцыйныхжоўтага і сіняга. У брамнікаў форма будзе ў двух варыянтах – аранжавага ды чорнага колеру.

На адваротным баку маек над нумарам гульца і ягоным прозьвішчам цяпер месьціцца і лёзунг «Слава Ўкраіне!»

Як паведамілі ў Фэдэрацыі футболу Ўкраіны, у новай форме зборная згуляе ўжо 6 верасьня ў Чэхіі, дзе адбудзецца дэбютны матч Лігі нацый УЭФА.

Трэцяга верасьня прэзэнтавала новую форму і зборная Беларусі. Насуперак чаканьням, нічога адметнага ў паказаных гульнявых камплектах заўзятары не пабачылі — за выключэньнем фрагмэнтаў арнамэнту на баках. Наадварот, у большай ступені вернутыя спалучэньні зялёнага і чырвонага, скасаваныя ці мінімізаваныя ў ранейшых варыянтах, дызайн якіх быў распрацаваны ў рамках рэклямнай кампаніі «Белыя крылы».

У Менску прадставілі новую форму зборнай па футболе. ФОТА

Папярэдняя форма выглядала так:

Фэдэрацыя футболу прэзэнтавала бел-чырвона-белую форму. Фота

А самая першая была такой: