Журналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане

Дзень дэсантніка ў Менску, 2 жніўня 2016, фота Радыё Свабода

Журналісту Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на 490 рублёў за публікацыю фотарэпартажу пра Дзень дэсантніка на сайце тэлеканалу Белсат.

Як паведамляе Белсат, рашэньне пакараць журналістку паводле артыкулу за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ вынес судзьдзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Менску.

Паводле Белсату, 2 жніўня маёр Дзьмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску абвінаваціў Ірыну Арахоўскую і фатографа Naviny.by Сяргея Балая ў тым, што яны нібыта прымусілі дэсантнікаў улезьці ў фантан. Сталічны міліцыянт таксама прыгразіў, што ў выпадку публікацыі фотаздымкаў з дэсантнікамі на аўтараў фота будзе складзены пратакол.