Міністар абароны Ізраіля Авігдор Лібэрман заявіў, што яго краіна гатовая атакаваць іранскія вайсковыя аб’екты ня толькі ў Сырыі, але і ў Іраку. Пра гэта паведамляе Reuters.
Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Ерусаліме, Лібэрман паведаміў, што Тэгеран перадаў балістычныя ракеты ірацкім шыітам, якія могуць пагражаць ізраільскай тэрыторыі.
Напярэдадні ў ваколіцах Дамаска адбыліся выбухі. Па паведамленьнях некаторых СМІ, яны сталі наступствам чарговай атакі авіяцыі Ізраіля.
2 верасьня прадстаўнікі Дональда Трампа — Джэйсан Грынблят і Джарэд Кушнэр — прапанавалі кіраўніку Палестынскай аўтаноміі Махмуду Абасу стварыць канфэдэрацыю зь Ярданіяй. Абас заявіў, што падтрымае гэтую ідэю пры ўмове, калі ў склад новага ўтварэньня ўвойдзе Ізраіль. Пра гэта піша ізраільская газэта Haaretz.