Касьмічнае стакгольмскае мэтро: размаляваныя пячоры замест мармуру

Стакгольмскае мэтро (Stockholms tunnelbana) кардынальна адрозьніваецца ад іншых — яго называюць «самай доўгай галерэяй у сьвеце». Пракладалі падземку скрозь скальную пароду і некаторыя станцыі вырашылі пакінуць у неапрацаваным выглядзе.

Мэтро налічвае сто станцый, складаецца яно зь сямі ліній, пранумараваных ад 10 да 19, аб’яднаных па колеры — зялёная, чырвоная і сіняя. Рашэньне аб пабудове мэтрапалітэна прынялі ў 1941 годзе, адкрылі ў кастрычніку 1950 года.

Станцыя Solna Сentrum пабудавана ў скальнай пародзе на глыбіні 36 мэтраў. Сьцены размаляваныя ў чырвоны, чорны і зялёны колеры, а таксама расьпісаны малюнкамі на тэму сацыяльных праблем і аховы навакольнага асяродзьдзя, актуальных для Швэцыі ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя.

Станцыя мэтро Kungstradgarden – у перакладзе «Каралеўскі сад» – пабудавана на глыбіні 34 мэтры. Мастак Ульрык Самуэльсан пры афармленьні выкарыстаў вобраз падземнага саду. У 1970 годзе, падчас будаўніцтва, мясцовыя жыхары наладзілі пратэсты супраць зьнішчэньня старых вязаў парку. Толькі ў 1977 годзе станцыя Kungstradgarden была адкрыта, яе ўваход перанесьлі.

Пераход на станцыі Kungstradgarden.

Адзін з уваходаў / выхадаў на станцыі Kungstradgarden.

Плятформа станцыі Kungstradgarden.

Уваход на станцыю Kungstradgarden.

Упрыгожвае станцыю Kungstradgarden мазаіка.

Станцыя Kungstradgarden упрыгожана таксама рознымі скульптурамі.

T-Centralen — адзіная станцыя, дзе ўсе тры лініі сыстэмы мэтро злучаюцца. Была адкрыта ў 1975 годзе, стаўшы да таго часу 79-ы па ліку. Разьмешчана станцыя на глыбіні 26-32 мэтраў. Афармленьнем займаліся некалькі вядомых мастакоў.

Станцыя Tensta адкрыта ў 1975 годзе. Глыбіня — 20-22 мэтра. Мастак — Хэльга Геншэн. Tensta расьпісана надпісамі на розных мовах, вершамі, малюнкамі ў выглядзе кветак і жывёл.

На афарбаванай у белы горнай сьцяне станцыі Tensta можна ўбачыць розныя цытаты і малюнкі.

Станцыя Stadion упрыгожана росьпісамі вясёлак і іншых яркіх постацяў. Адкрыта ў 1973-м і разьмешчана на глыбіні 25 мэтраў.

Tekniska Hogskolan — пабудавана ў скалах на глыбіні 18 мэтраў. Станцыя адкрыта ў 1973 годзе. Тэма афармленьня — законы прыроды.

Rådhuset — названая ў гонар гарадзкой ратушы, адкрыта ў 1975 годзе. Станцыя аформлена ў стылі поп-арт з кампазыцыямі кошыкаў і дроў у сьцяне, а таксама мастацкімі элемэнтамі ў выглядзе чаравікаў, якія зьвісаюць са столі.

Эскалятары з каляровай падсьветкай можна ўбачыць на многіх станцыях стакгольмскага мэтро.