Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў інфармацыю пра пагрозы Пуціна раздушыць украінскую армію, якія нібыта прагучалі на перамовах «нармандзкай чацьвёркі» у Мінску ў лютым 2015 года.
Па словах Пяскова, ён «быў практычна на ўсіх перамовах», але «ня чуў такой фразы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жахлівыя бутэрброды», «бяздушная заля» і пагрозы Пуціна: менскія перамовы 2015 году ў кнізе экс-прэзыдэнта Францыі АляндаПра тое, што Пуцін нібыта асабіста пагражаў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку «раздушыць яго армію», напісаў у сваіх мэмуарах былы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.
Кніга пад назвай «Урокі ўлады» выйшла яшчэ ў красавіку гэтага года, аднак на яе фрагмэнты, якія тычацца перамоваў аб урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Украіны, рускамоўныя СМІ зьвярнулі ўвагу толькі цяпер. Алянд, нароўні з Пуціным, Парашэнкам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль, удзельнічаў у гэтых перамовах у 2014-м і 2015 годзе гадах.