Ад 31 жніўня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі зь менскага прадпрыемства «Малочны гасьцінец». Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх вытворцаў пастаўлена на ўзмоцнены лябараторны кантроль.
Як адзначаецца на сайце расейскай Фэдэральнай службы па фітасанітарным і вэтэрынарным наглядзе, гэта зьвязана з парушэньнямі вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Расейскай Фэдэрацыі.
Паведамляецца, што рэжым узмоцненага кантролю уведзены ў дачыненьні да вырабаў наступных прадпрыемстваў:
«Белавескія дэлікатэсы» (выяўленыя лекавых рэчываў какцыдыястатыкі, ў каўбасных вырабах)
«Квінфуд» (неадпаведнасьць гісталягічнага складу інфармацыі, заяўленай на маркіроўцы кансэрваў)
Слуцкі мясакамбінат (выяўленьне ДНК сьвіньні ў паўфабрыкаце зь ялавічыны)
Прыватнае прадпрыемства «15 Авеню» (выяўленыя бактэрыі групы лістэрый у салёнай рыбе)
Філія «Кааппрамгандаль» Пастаўскага райпа (выяўленыя бактэрыі групы лістэрэй у ялавічыне).
Пастаўкі з прадпрыемства «Малочны гасьцінец» часова прыпыненыя ў сувязі з паўторным выяўленьнем нітратаў у пітным малацэ.