«Укрзалізниця» адкрыла продаж квіткоў на «цягнік чатырох сталіц», які пачне курсаваць з 28 верасьня, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка кампаніі Яўген Краўцоў на сваёй старонцы ў Facebook.
Цягнік будзе ехаць з Кіева ў Менск (Беларусь), Вільню (Літва) і Рыгу (Латвія). Кошт квіткоў у вагоны купэ складзе ад 1640 да 2219 грыўняў (ад 60 да 80 даляраў) у залежнасьці ад канцавога пункту падарожжа. Цана на білет у вагон СВ — ад 3271 да 4428 грыўняў (ад 115 да 160 даляраў).
У чэрвені 2017 году міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімір Емяльян казаў, што Ўкраіна запусьціць цягнік «пяці сталіц». На той момант у Міністэрстве інфраструктуры плянавалі, што цягнік будзе ехаць яшчэ і ў сталіцу Эстоніі Талін.