Пуцін зьмякчае пэнсійную рэформу. Але не для ўсіх

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў пра зьмякчэньне пэнсійнай рэформы, якую распрацаваў урад. Паводле яго слоў, пэнсійны ўзрост для жанчын будзе павышаны не на восем, а на пяць гадоў – да 60 гадоў. Для мужчын усё застаецца бязь зьменаў - да 65 гадоў.

Сёньня Ўладзімер Пуцін выступае з адмысловым тэлезваротам з нагоды павышэньня пэнсійнага ўзросту.

Пуцін высунуў пяць прапаноў, якія зьмякчаюць прапанаваную ўрадам рэформу:

  • Жанчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 60 гадоў, а не ў 63, як прапаноўвалася. Шматдзетныя маці змогуць выходзіць на пэнсію датэрмінова.
  • Тым, хто выходзіць на пэнсію ў бліжэйшыя гады, даць права аформіць пэнсію на паўгода раней.
  • Забясьпечыць дадатковыя працоўныя гарантыі людзям старэйшыя за 50 гадоў. Павялічыць дапамогі па беспрацоўі людзям старэйшага ўзросту.
  • Захаваць льготы для людзей асабліва небясьпечных прафэсій: шахцёраў, работнікаў гарачых цэхаў, хімічных вытворчасьцяў і гэтак далей. Плаціць на 25% больш пэнсіянерам ў вёсцы.
  • Паменшыць неабходны стаж для выхаду на пэнсію — з 45 да 42 гадоў для мужчын, з 40 да 37 для жанчын.

19 ліпеня Дзярждума Расеі ў першым чытаньні прыняла законапраект аб павышэньні пэнсійннага ўзросту ў Расеі. Яго павысілі з 55 да 63 гадоў для жанчын і з 60 да 65 гадоў для мужчын.

Улады 61 рэгіёну Расеі таксама далі станоўчы водгук на законапраект. Пры гэтым у дзясятках расейскіх гарадоў праходзяць акцыі пратэсту супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту.