Рассакрэчанае мэтро Ташкенту. Фота пасьля скасаваньня забароны на здымкі

У Ташкенцкім мэтрапалітэне скасавалі забарону на фота. Забарона дзейнічала з моманту адкрыцьця мэтро ў 1977 годзе і перажыла СССР, пры гэтым сьпіс прыладаў пастаянна дапаўняўся новымі гаджэтамі — у тым ліку смартфонамі. Правілы зьмянілі толькі ў пачатку чэрвеня сёлета. Фатограф Радыё Свабода Эймас Чэпл спусьціўся пад зямлю, каб паказаць мастацтва, архітэктуру і абарону ад ядзерных выбухаў у найстарэйшым мэтро Цэнтральнай Азіі.

Барэльеф на выхадзе са станцыі мэтро «Вялікі шаўковы шлях».

Плятформа станцыі мэтро «Касманаўтаў». Станцыя прысьвечана тэме космасу і вядомая галерэяй партрэтаў.

Валянціна Церашкова, першая жанчына ў космасе, увечненая на станцыі «Касманаўтаў». Чорна-сіняя панэль імітуе выгляд Зямлі з космасу.

Пасажыры на станцыі «Хлебароб»

Станцыя «Гафуры Гулям», названая ў гонар узбэцкага паэта. У савецкі час для пабудовы мэтро ў горадзе павінны былі жыць ня менш за мільён чалавек. Насельніцтва Ташкенту перасягнула мільён у пачатку 1960-х гадоў.

Пасажыры на станцыі «Пахтакор». Будаўніцтва тунэляў для мэтро пачалося ў 1971 годзе, а мэтро адкрылася ў 1977-м.

Пераход паміж дзьвюма станцыямі мэтро. Пасьля таго, як землятрус разбурыў Ташкент у 1966 годзе, плянавальнікі вырашылі паменшыць глыбіню, але павялічыць трываласьць мэтрапалітэну. Тунэлі пракладвалі за некалькіх мэтраў пад вуліцамі гораду.

Позьні вечар на станцыі мэтро «Тысячы абрыкосаў». Некаторыя станцыі працуюць з 5 раніцы да поўначы, некаторыя — з 6-й раніцы да 11 вечара.

Керамічны барэльеф на станцыі «Ташкент».

Кандалябры на станцыі «Чыланзар», названай ад раёну ў Ташкенце. Над гарадзкім мэтро працавалі мастакі з усяго Савецкага Саюзу. Дызайнэрам гэтых кандалябраў быў латыш.

Партрэт Алішэра Наваі, аднаго з заснавальнікаў узбэцкай паэзіі.

Архітэктура станцыі «Алішэр Наваі» нагадвае мячэць.

Касір на ўваходзе ў станцыю мэтро. Паездка каштуе 1,200 узбэцкіх сумаў, каля 0,15 даляраў ЗША.

Многія станцыі мэтро дэкамунізавалі і перайменавалі пасьля распаду Савецкага Саюзу ў 1991 годзе. Станцыя «Сквэр Аміра Тымура» раней называлася «Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Салдат Чырвонай арміі размахвае бясколерным сьцягам без апазнавальных знакаў - як відаць, молат і серп з барэльефу прыбралі.

Барэльеф на станцыі «Алішэр Наваі».

Мазаіка на станцыі «Пахтакор», «Хлебароб». Узбэкістан — адзін з галоўных вытворцаў бавоўны ў сьвеце. Праваабаронцы вінавацяць улады краіны ў выкарыстаньні прымусовай працы, хоць урад заяўляе, што змагаецца з гэтым.

Фатаграфаваць мэтрапалітэн Ташкенту было забаронена да чэрвеня 2018 году — мэтро выконвае яшчэ і ролю ядзернага бамбасховішча і лічылася вайсковым аб’ектам.

Гэтая сталёвая пліта – дзьверы, якія зачыняцца за жыхарамі гораду ў выпадку ядзернай атакі.

Знак у мэтро Ташкенту.

Унутры станцыі «Алішэр Наваі».

Партрэт Юрыя Гагарына, першага чалавека ў космасе, на станцыі «Касманаўтаў».

Станцыя мэтро «Нацыянальны парк»

Пано, прысьвечанае 2200-годзьдзю Ташкенту, на станцыі мэтро «Ташкент».

Героі твораў узбэцкага паэта Айбэка на аднайменнай станцыі.

Пасажыры назіраюць за іншаземцам, які фатаграфуе мэтро.

Уваход у большасьць станцый мэтро непрыкметны, нягледзячы на незвычайную архітэктуру ўнутры. Пасьля дазволу фатаграфаваць у мэтрапалітэне, ён, хутчэй за ўсё, стане прыцягваць нашмат больш увагі.