Расейскае ведамства Раскамнагляд пашырыла сьпіс «арганізатараў распаўсюду інфармацыі», якія абавязаны па першым патрабаваньні ФСБ даваць зьвесткі пра карыстальнікаў, у тым ліку іх асабістую перапіску.
У рэестар, у прыватнасьці, уключаны сэрвіс онлайн-дзёньнікаў Livejournal (Жывы журнал), сэрвіс абʼяваў Avito, сайт знаёмстваў Loveplanet і расейскае аддзяленьне сэрвісу сумесных паездак BlaBlaCar.
«Антытэрарыстычныя» законы дэпутаткі Ірыны Яравой і сэнатара Віктара Озерава, якія абавязваюць арганізатараў распаўсюджваньня інфармацыі захоўваць перапіску і дадзеныя карыстальнікаў, уступілі ў сілу ў Расеі 1 ліпеня 2018 году.