Сабаленка — трэцяя беларуская тэнісістка, якая выйграла тытул у адзіночным разрадзе.
Гэта адбылося пасьля перамогі ў Нью-Гэйвэне. Прызавы фонд турніра складае 799 тысяч даляраў.
З 27 жніўня Сабаленка ўвойдзе ў топ-20 рэйтынгу WTA.
Зь беларускіх спартовак раней Вікторыя Азаранка выйграла 21 турнір WTA у адзіночным разрадзе, а Натальля Зьверава — 4 турніры.
Арыне Сабаленка 20 гадоў. Яна нарадзілася і жыве ў Менску.