Сусьветная ноч кажаноў адзначаецца ў апошнія выходныя жніўня ад 1997 году. Сёлета — у ноч з 25 на 26 жніўня.
Гіганцкая вячэрніца — адзін з найменей дасьледаваных беларускіх відаў кажаноў, бо звычайна селіцца ў цяжкадаступных месцах. Перад гэтым, усяго адзін раз вячэрніцу бачылі ў Беларусі — у 1930 годзе. Свабода правяла тры дні ў намётах сярод палескіх балот, каб пабачыць рэдкага кажана.