Ужо сёньня: Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі атрымала канстытуцыйны статус

Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 г.

Падзеі 25 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 жніўня 1991 году на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Таксама ў гэты дзень была прыпыненая дзейнасьць Камуністычнай партыі Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1804 — у Сьвіслачы была адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці змагацца за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі? Аргумэнты за і супраць

1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

1968 — восем дысыдэнтаў правялі на Краснай плошчы ў Маскве дэманстрацыю супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

У гэты дзень нарадзіліся

1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар «усяе Русі».

1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

У памяці

1680 — памёр Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, іераманах ордэну базыльянаў.

Помнік Сімяону Полацкаму у Полацку

1900 — памёр Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філёзаф.

Фрыдрых Ніцшэ

1991 — памёр Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.