Паводле паведамленьня ўкраінскіх СМІ, 30-я асобная Наваград-Валынская Роўненская мэханізаваная брыгада будзе насіць імя князя Канстанціна Астроскага.
Перайменаваньне зьяўляецца крокам да дэкамунізацыі ўкраінскай арміі.
Князь Канстанцін Астроскі нарадзіўся ў 1460 годзе на Валыні. Вядомы вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. 8 верасьня 1514 у бітве пад Оршай войскі ВКЛ і Польскай Кароны пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага разьбілі маскоўскае войска ваяводаў Івана Чалядніна і Міхаіла Булгакава-Голіцы.