У першай палове 2018 году за незаконны абарот наркотыкаў і псыхатропаў (арт. 328 КК) у Беларусі асудзілі 1232 чалавек. Гэта 95,6% усіх асуджаных за нарказлачынствы, паведамляе БелТА са спасылкай на Вярхоўны суд Беларусі.
Усяго за злачынствы зьвязаныя з наркотыкамі за першыя 6 месяцаў 2018 году асудзілі 1276 чалавек.
Сёлета ў першым паўгодзьдзі паводле арт. 328 асудзілі 10 непаўналетніх, за аналягічны пэрыяд летась – 21.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ўрад прапануе зьмяніць у «наркатычных артыкулах» Крымінальнага кодэксуСёлета 27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.
Сярод паправак у Крымінальны кодэкс разглядаюць і зьмены ў «наркатычных артыкулах». 29 чэрвеня гэтыя зьмены ў першым чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.