Сяргей Навумчык "Дзевяноста трэці" ч.1. Год перамог і паразаў
Your browser doesn’t support HTML5
У сэрыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе" выйшла кніга Сяргея Навумчыка "Дзевяноста трэці".
У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995).