Пылавы віхраслуп зноў зафіксавалі ў Лідзе 18 жніўня – відэа прыроднай зьявы публікуюць у сацсетках. Аб пацярпелых або разбурэньнях не паведамлялася.
Асьцярожна, нецэнзурная лексыка!
Гэтым летам у Лідзе ўжо назіралі такую зьяву 14 ліпеня і 30 траўня.
Падобныя сьмерчы час ад часу здараюцца ў Беларусі, штогод віхраслупы выклікаюць зьдзіўленьне відавочцаў. Відавочцы сьмерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. Такі віхраслуп бачылі год таму ў Добрускім раёне. Такое тарнада назіралі два гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як «у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае». Невялічкі сьмерч бачылі нават у менскіх Шабанах.