Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі адказаў на магчымасьць нямецкага байкоту Эўрапейскіх гульняў

Стадыён «Дынама» ў Менску стане галоўнай арэнай Эўрапейскіх гульняў-2019

Прэс-служба НАК Беларусі пракамэнтавала заяву нямецкіх калегаў пра магчымы байкот Эўрапейскіх гульняў — 2019, піша By.tribuna.com.

«Падрыхтоўка да Эўрапейскіх гульняў працягваецца поўным ходам, ніякіх дзеяньняў рабіць ня будзем, ад нас ня варта чакаць нейкіх заяваў наконт гэтага», — сказала прэс-сакратарка камітэту Вікторыя Мянанава.

14 жніўня Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску праз затрыманьні беларускіх журналістаў.

Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка дазволіў бязьвізавы ўезд у краіну ўдзельнікам і гледачам спартовага мерапрыемства. На Эўрапейскія гульні ў Менск чакаюць 30 тысяч замежных турыстаў. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі, паводле афіцыйных заяваў, 80 тысяч замежных турыстаў.