Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, піша БелаПАН.
Пачатак а 10-й гадзіне. Грамадзянская паніхіда пачнецца а 12-ай гадзіне. Пахаваюць актора на Ўсходніх могілках у Менску.
Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка памёр 14 жніўня. Яму было 72 гады.
Мікалай Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 году ў Маладэчне. Ад 1971 году працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, у 2005-2009 гадах — быў дырэктарам тэатру. З 1987 году працаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. У 2006 годзе актор атрымаў званьне Народнага артыста Беларусі. Фільмаграфія актора налічвае больш за 40 фільмаў.