У Генуі абрынуўся аўтамабільны мост. Некалькі дзясяткаў загінулых

У Генуі, на поўначы Італіі, абрынуўся аўтамабільны мост вышынёй 50 мэтраў. Міністар транспарту назваў гэта «велізарнай трагедыяй». Ратавальнікі паведамілі як найменей пра 35 загінулых і 14 цяжка параненых, але дакладных дадзеных аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.

«Зь вялікай трывогай я сачу за падзеямі ў Генуі — выглядае, што гэта вялізная трагедыя», — напісаў у сваім твітэры міністар транспарту Італіі Даніла Танінэлі (Danilo Toninelli).

Мост у Генуі, што сёньня абрынуўся. Фота Reuters

Reuters, спасылаючыся на італьянскую інфармацыйную агенцыю Adnkronos, перадае пра дзясяткі загінулых.

Гэты мост — частка платнай дарогі А10. Ён абрынуўся над ракой, чыгуначнымі шляхамі і будынкамі.

Сьведка паведаміў тэлеканалу Sky Italia, што бачыў 8–9 аўтамабіляў на мосьце, калі той рухнуў. Пабачанае ён назваў «апакаліптычнай сцэнай».

Па інфармацыі італьянскіх мэдыя, мост збудавалі ў 1960-я гады. Апошні рамонт быў у 2016-м.

Абнаўляецца.