Абеды ў школьных сталоўках будуць каштаваць аднолькава для ўсіх вучняў: і хто харчуецца за кошт дзяржавы, і хто за бацькоўскія грошы. Пра гэта 14 жніўня сказала журналістам кіраўніца ўпраўленьня Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Віялета Бразоўская.
«Адзіная максымальная гандлёвая надбаўка будзе цяпер складаць 20% для цаны харчаваньня ўсіх вучняў. Цяпер жа яна большая для тых дзяцей, чые абеды аплачваюць бацькі», — патлумачыла чыноўніца.
Яна дадала, што праект адпаведнай пастановы ўжо падрыхтаваны ў Міністэрстве гандлю, цяпер ён праходзіць экспэртызу ў Міністэрстве юстыцыі. Не пазьней як 27 жніўня дакумэнт будзе зьмешчаны на партале pravo.by.
Ці прымусіць Закон аб дзіцячым харчаваньні гатаваць у школах смачна і карысна?
У Менскім абласным судзе цяпер судзяць начальніка галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча і яшчэ 12 службовых асобаў, якія нажываліся на школьных сталоўках.