Каля брытанскага парлямэнту машына наехала на людзей

На месцы здарэньня

Машына ўехала ў бар'ер бясьпекі каля брытанскага парлямэнту ў Лёндане, параніўшы некалькі чалавек. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на брытанскую паліцыю.

Кіроўца аўтамабіля арыштаваны. Паведамляецца, што жыцьцё пацярпелых не пад пагрозай. Лёнданская паліцыя заявіла, што расьсьледуе інцыдэнт як тэрарыстычны акт.