Як паведаміла спартовае выданьне Football.by, Аляксей Шпілеўскі пакінуў пасаду кіраўніка трэнэрскага штабу берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».
Паводле інфармацыі Football.by, Шпілеўскі не пакідае клуб, а працягне працаваць у «Дынама» на іншай пасадзе. Верагодна, праца 30-гадовага спэцыяліста будзе цяпер зьвязана з «дынамаўскай» футбольнай акадэміяй.
Прызначылі Шпілеўскага на пасаду толькі 29 чэрвеня. У гэты чацьвер «Дынама» прайграла ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы на выезьдзе кіпрскай камандзе «Апалён» зь лікам 0-4.
Сёлета ў траўні на пасаду прэзыдэнта праўленьня клюбу быў прызначаны знакаміты аргентынскі футбаліст і трэнэр Дыега Марадона.