Апаленыя дэкрэтам № 18. За што могуць адабраць дзіця

Your browser doesn’t support HTML5

На якіх падставах могуць забраць дзіця зь сям’і? Калі такія захады абгрунтаваныя? Ці законна забіраць дзіця зь сямʼі, якая жыве ў галечы? Як дэкрэт № 18 «Пра абарону дзяцей у праблемных семʼях» можа быць скарыстаны супраць палітычна актыўных людзей? Абмяркоўваюць Галіна Коцкая, выхавацелька ў сацыяльным прытулку ў Горадні, Натальля Янушкевіч, адна зь ініцыятарак грамадзянскай кампаніі «Недзіцячая справа» супраць дэкрэту № 18, старшыня грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і грамадзкая актывістка Алеся Садоўская, чыя дачка восем месяцаў жыла ў прыёмнай сямʼі і была вернутая маці дзякуючы вялікім намаганьням грамадзкасьці і праваабаронцаў.