Страйк пілётаў ірляндзкай бюджэтнай авіякампаніі Ryanair прайшоў 10 жніўня ў пяці краінах Эўропы. Гэта самая маштабная акцыя пратэсту ў гісторыі Ryanair. Супрацоўнікі кампаніі незадаволеныя ўмовамі працы і аплатай працы.
У Нямеччыне, Швэцыі, Ірляндыі, Бэльгіі і Нідэрляндах адменены каля 400 рэйсаў — кожны шосты з заплянаваных на гэты дзень.
Ад страйку пацярпелі каля 55 тысяч пасажыраў. Авіякампанія прапанавала пасажырам перанесьці палёт на другі дзень, зьмяніць маршрут або пакрыць кошт квіткоў.
Ален Ваналдервэйрэльт, прадстаўнік бэльгійскай асацыяцыі пілётаў, сказаў, што страйк, які адбыўся 10 жніўня ў Бэльгіі — гэта вынік шасьці месяцаў перамоў паміж Ryanair і прадстаўнікамі прафсаюза, якія ні да чаго канкрэтна не прывялі.
З прычыны адсутнасьці прагрэсу на перамовах прафсаюз пілётаў прыгразіў, што забастоўкі будуць працягвацца і далей.