Прэзыдэнты Францыі і Расеі ў тэлефоннай размове абмеркавалі сытуацыю з Алегам Сянцовым, які ўжо тры месяцы трымае галадоўку ў расейскай турме.
Эмануэль Макрон выказаў асьцярогу за жыцьцё ўкраінскага рэжысэра і заявіў аб неабходнасьці «тэрміновага гуманітарнага вырашэньня сытуацыі».
У Крамлі пацьвердзілі інфармацыю аб тым, што Пуцін і Макрон абмеркавалі сытуацыю зь Сянцовым, але не паведамілі ніякіх падрабязнасьцяў або вынікаў размовы. У паведамленьні на сайце прэзыдэнта Расеі імя Сянцова ня згадваецца.