Увечары 9 жніўня, перад матчам трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы паміж менскім «Дынама» і пецярбурскім «Зэнітам» расейскія футбольныя фанаты прайшліся па цэнтры Менску.
Яны выкарыстоўвалі піратэхніку, і міліцыя ім ў гэтым не перашкаджала. Як паведамляе спартовае выданьне Трыбуна, сярод «крычалак» расейскіх фанатаў быў і лёзунг «Мусора дебилы!». На самім матчы прынамсі адзін з фанатаў «Зэніту» ўскідваў руку ў нацысцкім вітаньні.