Аварыя здарылася на трасе М6 каля Скідзеля ранкам 8 жніўня, калі нечакана перад грузавіком зьявілася раварыстка. Жанчына засталася жывая.
Грузавік MAN рухаўся з боку Скідзеля ў менскім кірунку да вёскі Пясчанка. Ён вёз тушы жывёлаў і субпрадукты на перапрацоўку, калі перад ім на пешаходным пераходзе з правага боку зьявілася пэнсіянэрка на ровары. Кіроўца экстрана затармазіў, аднак зачапіў жанчыну. Раварыстка атрымала пералом нагі і трапіла ў шпіталь.
Пад якім вуглом яна перасякала праезную частку, высьвятляецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелая не сышла з ровара, а ехала на ім праз дарогу, паведаміла прэсавая служба ДАІ УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Пры рэзкім тармажэньні на дарогу вывалілася зьмесьціва кузава.