Пра гэта Паўлюк Быкоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Пазьней журналіст сказаў Свабодзе, што да яго прыйшлі ў «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да гэтай справы.
Сьледчыя патлумачылі Быкоўскаму, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і што маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.
Паўлюк Быкоўскі — актыўны журналіст-фрылансэр, палітычны аглядальнік, стала працуе менскім карэспандэнтам радыёстанцыі «Нямецкая хваля».
Жонка Паўлюка Быкоўскага Вольга працуе прэсавым сакратаром руху «За свабоду».
Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць
- Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
- 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
- Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
- 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
- Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
- Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
- Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс
- У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.
Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах
Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў
Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі