Лукашэнка легалізаваў онлайн-казіно і павысіў узроставы цэнз для азартных гульняў

Аляксандар Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ аб рэгуляваньні гульнявога бізнэсу, піша БелТА. Дакумэнт легалізуе віртуальныя казіно і павялічвае ўзрост удзелу ў азартных гульнях з 18 да 21 году.

На момант публікацыі ўказ не апублікаваны.

Паводле БелТА, онлайн-казіно мусяць:

  • Мець ліцэнзію і гарантыйны дэпазыт на выпадак фінансавай непасьпяховасьці;
  • Перадаць падатковай дыстанцыйны доступ на онлайн-казіно;
  • Падлучыць онлайн-казіно да касавай сыстэмы, якая забясьпечвае кантроль разьлікаў;
  • Праводзіць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў як фізычных асоб.

Указ таксама прадугледжвае зьмены ў дзейнасьці афлайн-казіно:

  • Наведвальнікам забаранілі перадаваць іншым асобам грошы для ўдзелу ў азартнай гульні;
  • Уладальнікаў казіно абавязалі ўсталяваць камэры назіраньня, якія будуць фіксаваць гульцоў і выплату ім грашовых сродкаў.