Расейскі алігарх Усманаў прадае сваю долю ў лёнданскім «Арсэнале»

Алішэр Усманаў

Расейскі алігарх Алішэр Усманаў пагадзіўся прадаць сваю 30-працэнтную долю ў ангельскім футбольным клюбе «Арсэнал».

Пакупніком будзе амэрыканскі магнат Стэн Кронке, якому ўжо належыць 67% клюбу, а таксама амэрыканскі баскетбольны клюб Denver Nuggets і каманда Los Angeles Rams, якая гуляе ў амэрыканскі футбол.

Усманаў атрымае за свой пакет $2,3 млрд.

Алішэр Усманаў быў адным зь фігурантаў гэтак званага «Крамлёўскага дакладу», які сёлета ў студзені Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў падало ў Кангрэс ЗША. У дакладзе названыя імёны 114 чыноўнікаў і 96 бізнэсоўцаў, якія маюць цесныя кантакты з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.