У Эгіпце праходзіць кампанія «Голас народу», часткай якой зьяўляецца пэтыцыя сярод мясцовых установаў і ўплывовых прыхільнікаў ураду. У ёй гаворыцца, што «восем гадоў прэзыдэнтуры для такога таленавітага палітыка, як Абдэль-Фатах ас-Сісі — мала».
Журналісты брытанскага выданьня «Guardian» атрымалі фотаздымак пэтыцыі ад высокапастаўленага эгіпэцкага чыноўніка. Кожны падпісант выступае за зьмену 140-га артыкулу Канстытуцыі, які абмяжоўвае колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў да двух.
«Мы патрабуем, каб ад гэтай пары былі дазволеныя тры тэрміны» — гаворыцца ў пэтыцыі.
У лістападзе ў інтэрвію тэлеканалу CNBC Сісі запэўніваў, што другі тэрмін будзе апошнім у ягонай кар’еры.
— Нельга зьмяняць Канстытуцыю. Я захаваю два чатырохгадовыя тэрміны, бо не магу застацца на пасадзе прэзыдэнта насуперак волі эгіпцян нават адзін дзець даўжэй, — сказаў Сісі.
Аднак, як піша выданьне, калі ён здолее сабраць 1 мільён подпісаў, то ў яго будзе моцны аргумэнт, каб зьмяніць Канстытуцыю, спасылаючыся на волю суайчыньнікаў.