Памёр заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч. Пра гэта паведамляяюць ягоныя сябры ў фэйсбуку са спасылкай на жонку.
Як даведалася Свабода, музыка памёр ад лёгачнай недастатковасьці ўчора ўвечары, паміж 20 і 21-й гадзінай. у 3-й бальніцы ў Менску.
Сталі вядомыя час і месца разьвітаньня з Аляксандрам Кулінковічам
Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 года. Вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці сантэхнік. Адвучыўся на журфаку БДУ адзін год. Працаваў у моладзевых выданьняў.
У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel. Ён запісаў 16 альбомаў: 5 магнітаальбомаў і 11 студыйных.
Першы панк-рокер Беларусі. Вольскі, Варашкевіч і Будкін распавядаюць пра Кулінковіча
Гурт доўгі час быў пад забаронай, знаходзіўся ў так званых «чорных сьпісах». Кулінковічу адмаўлялі ў канцэртах, ня ставілі ў эфір на радыё.
У той жа час ён друкаваўся як калумніст у газэце «Советская Белоруссия».
Аляксандар Кулінковіч удзельнічаў у «Крамбамбулі» на самым пачатку праекта.
Аляксандар Кулінковіч: «Свабода альбо сьмерць»