Відэа, зьнятае з патолягаанатамам

Your browser doesn’t support HTML5

Што можна ўбачыць, пабыўшы паўгадзіны сьляпым. Рэпартаж з абсалютнай цемры

Як зьняць відэа ў поўнай цемры?

Інфрачырвонай камэрай у праскай кавярні «Potmě», што азначае «Ў цемры», здымаць не дазволілі: на камэры сьвеціцца агеньчык, які назвалі «сьветлавым паразытам», а ў кавярні павінна панаваць абсалютная цямрэча.

Магчымасьць здымаць у цемры дае яшчэ цеплавізар, які ніякага сьветлавога бліка не дае. Цеплавізар нам удалося знайсьці ў знаёмага патолягаанатама з Прагі Сяргея Рыжова, які замярае гэтым прыборам для судмэдэкспэртызы, як астывала цела. Зь цеплавізарам у кавярню пусьцілі, але здымаць давялося усьляпую, на гук.

Канцэпт кавярні «Ў цемры» — поўная адсутнасьць сьвятла, дзе нашымі вачыма стануць людзі бяз зроку. Сьляпыя супрацоўнікі кавярні рухаюцца ўпэўнена, мы, разгубленыя і дэзарыентаваныя, павінны цалкам пакласьціся на сваіх невідушчых праваднікоў. Нашы ўражаньні — у гэтым відэа.