Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачанку. Як паведамляе БелТА, падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, разьвіцьцё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.
Ягонае зьяўленьне ў мэдыйнай прасторы здарылася пасьля таго, як некаторыя замежныя СМІ напісалі, што ў кіраўніка Беларусі здарыўся інсульт. 27 ліпеня Аляксандар Лукашэнка скасаваў свой візыт у Гомель, што выклікала падазрэньні ў расейскіх і ўкраінскіх выданьняў.
Аднак ужо 28 ліпеня ён сустракаўся з кітайскай дэлегацыяй, а сёньня афіцыйныя мэдыя напісалі пра ягоную гутарку з кіраўніком Менскай вобласьці.

Інфармацыя пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі на сайце БелТА
Напярэдадні прэзыдэнцкая прэсавая сакратарка Натальля Эйсмант заявіла Свабодзе, што Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў «працоўным рэжыме», а ўсе нібыта «дакладныя зьвесткі» — поўная лухта.